Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 30 Апрель 2024 15:18

Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў актуальныя пытанні

Выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння  якасці жыццядзейнасці насельніцтва”, а таксама вынікі давернага кіравання акцыямі адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага райвыканкама, за 2023 год абмеркавалі ўдзельнікі чацвёртага пасяджэння прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Савета Ірынай Старавойтавай.

Дакладваючы па першым пытанні, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама Наталля Тропіна адзначыла, што, нягледзячы на меры, якія прымаюцца па рабоце з насельніцтвам, назіраецца рост агульнай колькасці зваротаў грамадзян у органы выканаўчай улады раёна, у сувязі з чым кіраўнікам арганізацый, старшыням сельскіх Саветаў дэпутатаў сумесна з дэпутацкім корпусам раёна даручана актывізаваць работу па максімальным рашэнні жыццёва значных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва на мясцовым узроўні, у тым ліку па недапушчэнні росту зваротаў грамадзян у вышэйшыя дзяржаўныя органы.

Што датычыцца другога пытання, то пасля абмеркавання даклада па ім прэзідыумам было прынята рашэнне рэкамендаваць таварыству з абмежаваныай адказнасцю “БНБК-АГРА Бабруйск” і адкрытых акцыянерных таварыстваў “Міхалёўская Ніва”, “Неўскі-Агра”, “Саўгас Кісялевічы” і “Агракамбінат Бабруйскі” забяспечыць рост аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі за кошт росту прадукцыйнасці жывёлы і сельскагаспадарчых угоддзяў, бездакорна выконваць умовы давернага кіравання акцыямі, прадугледжаныя ў дамове давернага кіравання.

Трыбуна працы

Прочитано 70 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.